УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

25 мая 2006 г. № 350

Аб прысуджэнні І.Р.Ціхану спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп» 2006 года

У мэтах стымулявання і сацыяльнай падтрымкі дзейнасці ў галіне фізічнай культуры і спорту пастанаўляю:

1. Прысудзіць спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускi спартыўны Алімп» 2006 года ў памеры 350 базавых велічынь спартсмену-інструктару нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы Ціхану Івану Рыгоравічу за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на міжнародных спаборнiцтвах, актыўную дзейнасць па папулярызацыі фізічнай культуры i спорту, развіццю фізкультурна- спартыўных традыцый, якія садзейнічаюць гарманічнаму фарміраванню асобы.

2. Міністэрству фінансаў выдзеліць з рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Міністэрству спорту i турызму неабходныя сродкі на выплату спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп» 2006 года.