ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

20 мая 2006 г. № 635

Аб камандзіраванні Л.А.Кандратавай і І.С.Шунько ў г. Маскву (Расійская Федэрацыя)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 22 па 25 мая 2006 г. у г. Маскву (Расiйская Федэрацыя) намеснiка Мiнiстра па падатках i зборах Кандратаву Ларысу Аляксандраўну i намеснiка Мiнiстра фiнансаў Шунько Iвана Сцяпанавiча для ўдзелу ў нарадзе па пытаннях парадку адмiнiстравання падатку на дабаўленую вартасць ва ўмовах дзеяння Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Расiйскай Федэрацыi аб прынцыпах збiрання ўскосных падаткаў пры экспарце i iмпарце тавараў, выкананнi работ, аказаннi паслуг ад 15 верасня 2004 года.