ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 мая 2006 г. № 645

Аб камандзіраванні А.Ю.Міхневіча ў г. Анкару (Турэцкая Рэспубліка)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 23 па 26 мая 2006 г. у г. Анкару (Турэцкая Рэспубліка) намесніка Міністра замежных спраў Міхневіча Аляксандра Юр'евіча для ўдзелу ў кансультацыях паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Турэцкай Рэспублікі і правядзення дзелавых сустрэч.