ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

26 мая 2006 г. № 663

Аб узнагароджанні культурна-спартыўнага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Палац спорту» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За плённую працу па прапагандзе фізічнай культуры і спорту, здаровага ладу жыцця і ў сувязі з 40-годдзем з дня заснавання ўзнагародзіць культурна-спартыўнае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Палац спорту» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.