ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

1 чэрвеня 2006 г. № 693

Аб узнагароджанні ўстановы «Рэдакцыя газеты «Спартыўная панарама» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За прафесійную творчую працу па прапагандзе фізічнай культуры, спорту і турызму, патрыятычнаму выхаванню моладзі на лепшых спартыўных традыцыях і ў сувязі з 55-годдзем з дня заснавання ўзнагародзіць установу «Рэдакцыя газеты «Спартыўная панарама» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.