ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

3 чэрвеня 2006 г. № 701

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:

Акалатовіча Станіслава Іванавіча, галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Мінскай вобласці – галоўнага ўрача дзяржаўнай установы «Мінскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя», за шматгадовую плённую працу ў сістэме аховы здароўя і значны асабісты ўклад у арганізацыю і правядзенне работ па забеспячэнню санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту, захавання і ўмацавання здароўя насельніцтва;

Аляшкевіча Фёдара Васільевіча, загадчыка кафедры нервовых і нейрахірургічных хвароб установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт», за вялікі асабісты ўклад у развіццё медыцынскай навукі і за заслугі ў педагагічнай і выхаваўчай рабоце;

Гаухшцейна Іосіфа Самуілавіча, генеральнага дырэктара гаспадарчай групы «Белстанкаінструмент» – генеральнага дырэктара праектнага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «ІНСТЫТУТ БЕЛАРГСТАНКІНПРАМ», за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у выкананне прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця станкаінструментальнай галіны;