ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

9 чэрвеня 2006 г. № 726

Аб падпісанні Пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне выканання крымінальных пакаранняў у межах Еўразійскай эканамічнай супольнасці

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Пагадзіцца з прапановай Міністэрства ўнутраных спраў, узгодненай з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі і іншымі зацікаўленымі, аб падпісанні Пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне выканання крымінальных пакаранняў у межах Еўразійскай эканамічнай супольнасці.