ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

13 чэрвеня 2006 г. № 317-ПСР3

Аб узнагароджанні М.А.Васькова Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За значны ўклад у асвятленне пытанняў фарміравання і рэалізацыі сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, плённую работу ў галіне журналістыкі ўзнагародзіць аглядальніка аддзела эканомікі ўстановы «Рэдакцыя газеты «Рэспубліка» Васькова Мікалая Андрэевіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.