ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
20 ліпеня 2001 г. № 42
Аб зацвярджэнні Палажэння аб падрыхтоўчым аддзяленні вышэйшай навучальнай установы Рэспублікі Беларусь
У адпаведнасці з Палажэннем аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 красавіка 1997 г. № 361, і ў мэтах удасканалення сістэмы даінстытуцкай падрыхтоўкі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
Зацвердзіць прыкладаемае Палажэнне аб падрыхтоўчым аддзяленні вышэйшай навучальнай установы Рэспублікі Беларусь.
ПАЛАЖЭННЕ
аб падрыхтоўчым аддзяленні вышэйшай навучальнай установы Рэспублікі Беларусь
1. Падрыхтоўчае аддзяленне ствараецца вышэйшай навучальнай установай (далей – ВНУ) па ўзгадненню з міністэрствам ці іншым органам дзяржаўнага кіравання, якое мае ў падпарадкаванні ВНУ, пры наяўнасці адпаведнай вучэбна-матэрыяльнай базы і педагагічных кадраў з мэтай павышэння ўзроўню агульнаадукацыйнай падрыхтоўкі моладзі, неабходнага для паступлення і навучання ў ВНУ.