ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

10 чэрвеня 2006 г. № 733

Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку прысваення музеям статусу «народны», перыядычнага пацвярджэння і пазбаўлення іх гэтага статусу

У адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 12 снежня 2005 года «Аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць прыкладзенае Палажэнне аб парадку прысваення музеям статусу «народны», перыядычнага пацвярджэння і пазбаўлення іх гэтага статусу.

2. Устанавіць, што па рашэнню кіраўніцтва юрыдычнай асобы, у склад якой уваходзіць музей са статусам «народны», для ажыццяўлення музейнай дзейнасці ў структуру дадзенага музея ўводзяцца адна або больш штатных адзінак.