ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
13 чэрвеня 2006 г. № 742
Аб камандзіраванні Г.І.Кузняцова ў г. Вялікі Ноўгарад (Расійская Федэрацыя)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 13 па 16 чэрвеня 2006 г. у г. Вялікі Ноўгарад (Расійская Федэрацыя) Старшыню Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Кузняцова Георгія Іванавіча для ўдзелу ў сумесным пасяджэнні калегій Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь і Федэральнага агенцтва геадэзіі і картаграфіі Міністэрства транспарту Расійскай Федэрацыі.