ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

15 чэрвеня 2006 г. № 324-ПСР3

Аб узнагароджанні ўстановы «Рэдакцыя раённай газеты «Асіповіцкі край» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую работу па асвятленню пытанняў фарміравання і рэалізацыі сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, дзейнасці мясцовых Саветаў дэпутатаў узнагародзіць установу «Рэдакцыя раённай газеты «Асіповіцкі край» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.