ПАЛАЖЭННЕ
аб сярэдняй спецыяльнай навучальнай установе

I. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова Рэспублiкi Беларусь з’яўляецца дзяржаўнай навучальнай установай, якая забяспечвае роўнае для ўсiх грамадзян рэспублiкi права на адукацыю, рэалiзацыю патрэб асобы, грамадства i дзяржавы ў сярэдняй спецыяльнай адукацыi ў адпаведнасцi з iнтарэсамi i здольнасцямi кожнага.

Усе сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь з’яўляюцца звяном сiстэмы бесперапыннай адукацыi i належаць нацыянальнай сiстэме адукацыi рэспублiкi.

2. Сярэдняя спецыяльная адукацыя ў Рэспублiцы Беларусь ставiць перад сабой мэту падрыхтоўкi спецыялiстаў сярэдняга звяна: непасрэдных арганiзатараў i кiраўнiкоў пярвiчных звенняў вытворчасцi, памочнiкаў спецыялiстаў вышэйшай квалiфiкацыi, самастойных выканаўцаў (пэўнай квалiфiкацыi) працы, якая патрабуе не толькi прафесiянальных уменняў i навыкаў, а i адпаведнай тэарэтычнай падрыхтоўкi.