ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

20 чэрвеня 2006 г. № 774

Аб камандзіраванні В.М.Карэшкова ў г. Казань (Рэспубліка Татарстан)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 22 па 25 чэрвеня 2006 г. у г. Казань (Рэспубліка Татарстан) Старшыню Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь Карэшкова Валерыя Мікалаевіча для ўдзелу ў дваццаць дзевятым пасяджэнні Міждзяржаўнага савета па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі.