ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
29 чэрвеня 2006 г. № 811
Аб камандзіраванні А.В.Бароўскага і М.І.Асіпенкі ў г. Сургут (Расійская Федэрацыя)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 29 чэрвеня па 1 ліпеня 2006 г. у г. Сургут (Расійская Федэрацыя) старшыню Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі Бароўскага Аляксандра Васільевіча і намесніка старшыні гэтага канцэрна Асіпенку Міхаіла Ігаравіча для ўдзелу ў перагаворах па пытаннях цаны на нафту, якая пастаўляецца адкрытым акцыянерным таварыствам «Сургутнефтегаз» у Рэспубліку Беларусь у ліпені 2006 г., і аб'ёмах паставак у III квартале 2006 г.