ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

12 ліпеня 2006 г. № 874

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:

Барысава Васілія Мікалаевіча, начальніка ўпраўлення па нагляду за прадпрыемствамі хімічнай прамысловасці і хлебапрадуктаў Дэпартамента па нагляду за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці і атамнай энергетыцы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, і Слабодчыкава Міхаіла Уладзіміравіча, намесніка начальніка гэтага Дэпартамента, за шматгадовую плённую працу, значны ўклад у павышэнне прамысловай бяспекі Рэспублікі Беларусь;

Грынкевіч Валянціну Уладзіміраўну, загадчыка аддзялення рэабілітацыі ўстановы аховы здароўя «35-я гарадская паліклініка» г. Мінска, за шматгадовую плённую працу ў галіне аховы здароўя, асабісты ўклад у паляпшэнне медыцынскай дапамогі насельніцтву;