ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 25 верасня 2002 г. № 1314

АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ I ДАПАЎНЕННЯЎ У ПАСТАНОВУ САВЕТА
МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АД 16 КАСТРЫЧНIКА 1998 г.
№ 1590

 ___________________________________________________________
 Утратило силу постановлением Совета Министров Республики
 Беларусь от 15 июня 2006 г. № 762 (Национальный реестр
 правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 103,
 5/22474) <C20600762> _

 Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 1. Унесцi ў пастанову Савета Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ад
16 кастрычнiка 1998 г. № 1590 "Аб Беларускай рэспублiканскай
навукова-метадычнай радзе па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны
пры Камiтэце па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве
культуры" (Збор дэкрэтаў, указаў Прэзiдэнта i пастаноў Урада
Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., № 29, арт.758) наступныя змяненнi i
дапаўненнi:
 1.1. назву пастановы выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
 "Аб Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай радзе па
пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры";
 1.2. пункт 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
 "1. Устанавiць, што ў склад Беларускай рэспублiканскай
навукова-метадычнай рады па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны
пры Мiнiстэрстве культуры ўваходзiць 12 чалавек. Гэты склад
з'яўляецца пастаянным i дзейнiчае на ўвесь час працы Беларускай
рэспублiканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях
гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры";
 1.3. у пункце 2:
 у абзацы другiм словы "пры Камiтэце па ахове
гiсторыка-культурнай спадчыны" выключыць;
 абзац трэцi прызнаць страцiўшым сiлу;
 1.4. пункт 4 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
 "4. Ускласцi арганiзацыйна-тэхнiчнае забеспячэнне работы
Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях
гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры - на
Мiнiстэрства культуры";
 1.5. унесцi ў Статут Беларускай рэспублiканскай
навукова-метадычнай рады па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны
пры Камiтэце па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве
культуры, зацверджаны названай пастановай, наступныя змяненнi i
дапаўненнi:
 1.5.1. назву Статута выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
 "Статут Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай рады па
пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры";
 1.5.2. у пункце 1 словы "пры Камiтэце па ахове
гiсторыка-культурнай спадчыны" выключыць;
 1.5.3. часткi другую i трэцюю пункта 2 выкласцi ў наступнай
рэдакцыi:
 "У склад Навукова-метадычнай рады ўваходзяць намеснiк дырэктара
дэпартамента па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi
Мiнiстэрства культуры, а таксама спецыялiст названага дэпартамента -
вучоны сакратар Навукова-метадычнай рады па пасадзе.
 Старшынёй Навукова-метадычнай рады з'яўляецца дырэктар
дэпартамента па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi
Мiнiстэрства культуры";
 1.5.4. у падпункце 5.1 пункта 5 словы "(у тым лiку i помнiкам
гicторыi i культуры, прынятым ва ўстаноўленым парадку пад ахову
дзяржавы да 1 студзеня 1993 г.)" выключыць;
 1.5.5. у абзацы сёмым падпункта 5.2 пункта 5 i пункце 6 словы
"старшынёй Камiтэта па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны пры
Мiнiстэрстве культуры" замянiць словамi "дырэктарам дэпартамента па
ахове гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi Мiнiстэрства
культуры";
 1.5.6. у частцы другой пункта 7 словы "адзiн з членаў
Навукова-метадычнай рады, якi назначаецца для гэтага старшынёй у
кожным асобным выпадку" замянiць словамi "намеснiк старшынi
Навукова-метадычнай рады";
 1.5.7. у пункце 10 лiчбу "7" замянiць лiчбай "8";
 1.5.8. абзац другi часткi першай пункта 11 выкласцi ў наступнай
рэдакцыi:
 "у дачыненнi да пытанняў, абумоўленых у падпункце 5.1 i абзацы
чацвёртым падпункта 5.2 пункта 5 дадзенага Статута, калi за рашэнне
прагаласавала не менш за 7 членаў Навукова-метадычнай рады".
 2. Зацвердзiць склад Беларускай рэспублiканскай
навукова-метадычнай рады па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны
пры Мiнiстэрстве культуры (прыкладаецца).

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI

 ЗАЦВЕРДЖАНА
 Пастанова Савета Мiнiстраў
 Рэспублiкi Беларусь
 25.09.2002 № 1314

 Склад Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай рады па
 пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры

Абламскi - дырэктар дэпартамента па ахове
Васiль Яўгенавiч гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi
 Мiнiстэрства культуры (старшыня
 Навукова-метадычнай рады)

Чарняўскi - намеснiк дырэктара дэпартамента па ахове
Iгар Мяфодзiевiч гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi
 Мiнiстэрства культуры (намеснiк старшынi
 Навукова-метадычнай рады)

Мiхайлава - галоўны спецыялiст дэпартамента па ахове
Вольга Фёдараўна гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi
 Мiнiстэрства культуры (вучоны сакратар
 Навукова-метадычнай рады)

Адамовiч - вядучы мастацтвазнавец праектнага
Святлана Пiлiпаўна рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства
 "Праектрэстаўрацыя"

Бакаеў - начальнiк аддзела рэстаўрацыi i рэканструкцыi
Уладзiмiр Iльiч помнiкаў архiтэктуры i культуры праектнага
 камунальнага унiтарнага прадпрыемства
 "Мiнскпраект"

Варфаламеева - старшы навуковы супрацоўнiк Iнстытута
Тамара Барысаўна мастацтвазнаўства, этнаграфii i фальклору iмя
 Кандрата Крапiвы Нацыянальнай акадэмii навук
 Беларусi, кандыдат мастацтвазнаўства

Высоцкая - загадчык аддзела старажытнабеларускага
Надзея Фёдараўна мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея
 Рэспублiкi Беларусь, доктар мастацтвазнаўства,
 прафесар

Вяргей - старшы навуковы супрацоўнiк Iнстытута гiсторыi
Валянцiна Сяргееўна Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, кандыдат
 гiстарычных навук

Жураўлёў - намеснiк начальнiка Галоўнага упраўлення
Iван Сяргеевiч дзяржаўнай пазаведамаснай экспертызы пры
 Мiнiстэрстве архiтэктуры i будаўнiцтва

Лакотка - намеснiк дырэктара па навуковай рабоце
Аляксандр Iванавiч Iнстытута мастацтвазнаўства, этнаграфii i
 фальклору iмя Кандрата Крапiвы Нацыянальнай
 акадэмii навук Беларусi, доктар архiтэктуры,
 доктар гiстарычных навук, член-карэспандэнт
 Беларускай акадэмii архiтэктуры

Мартынаў - начальнiк упраўлення добраўпарадкавання i
Аляксей Iгаравiч гарадскога дызайну Камiтэта архiтэктуры,
 горадабудаўнiцтва i землеўпарадкавання
 Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта,
 галоўны мастак г.Мiнска

Саўчанка - намеснiк старшынi прэзiдыума рэспублiканскага
Галiна Аляксееўна савета грамадскага аб'яднання "Беларускае
 добраахвотнае таварыства аховы помнiкаў
 гiсторыi i культуры"

 ___________________________________________________________