ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 мая 2002 г. № 651

Аб зацвярджэнні Палажэння аб ахове археалагічных аб'ектаў пры правядзенні земляных і будаўнічых работ

У мэтах далейшага ўдасканалення дзяржаўнага ўліку, аховы, выкарыстання і прапаганды археалагічнай спадчыны Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць Палажэнне аб ахове археалагічных аб'ектаў пры правядзенні земляных і будаўнічых работ (прыкладаецца).

2. Кантроль за выкананнем патрабаванняў Палажэння аб ахове археалагічных аб'ектаў пры правядзенні земляных і будаўнічых работ ускласці на Міністэрства культуры.

3. Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання ў двухмесячны тэрмін прыняць меры па прывядзенню сваіх нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з дадзенай пастановай.

 

ПАЛАЖЭННЕ
аб ахове археалагічных аб'ектаў пры правядзенні земляных і будаўнічых работ