ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
24 ліпеня 2006 г. № 924
Аб выдзяленні адкрытаму акцыянернаму таварыству «Камволь» сродкаў з рэспубліканскага бюджэту
У адпаведнасці зпадпунктам 1.2 пункта 1 артыкула 37 Закона Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2005 года «Аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на 2006 год» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Міністэрству фінансаў выдзеліць у III квартале 2006 г. адкрытаму акцыянернаму таварыству «Камволь» з рэспубліканскага бюджэту са сродкаў фонду фінансавання расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі, 300 млн. рублёў на правядзенне рамонту шэдавых абалонак даху галоўнага вытворчага корпуса гэтага таварыства.
2. Міністэрству па надзвычайных сітуацыях і Міністэрству фінансаў забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем сродкаў, выдзеленых у адпаведнасці з дадзенай пастановай.