ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
24 ліпеня 2006 г. № 932
Аб падпісанні Пагаднення паміж Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам адукацыі Славацкай Рэспублікі аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Пагадзіцца з прапановай Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, узгодненай з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам фінансаў, Міністэрствам адукацыі, Міністэрствам юстыцыі, Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, аб падпісанні Пагаднення паміж Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам адукацыі Славацкай Рэспублікі аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.