УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
4 жніўня 2006 г. № 500
Аб прысваенні імя І.П.Шамякіна ўстанове адукацыі «Мазырскі дзяржаўны педагагічны універсітэт»
У мэтах увекавечання памяці народнага пісьменніка Беларусі Шамякіна Івана Пятровіча пастанаўляю:
1. Прысвоіць імя І.П.Шамякіна ўстанове адукацыі «Мазырскі дзяржаўны педагагічны універсітэт» і надалей называць яе: установа адукацыі «Мазырскі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя І.П.Шамякіна».
2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняць меры, неабходныя для рэалізацыі дадзенага Указа.
3. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.