ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
7 жніўня 2006 г. № 1015
Аб камандзіраванні В.Р.Галаванава ў г. Урумчы (Кітайская Народная Рэспубліка)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 9 па 14 жніўня 2006 г. у г. Урумчы (Кітайская Народная Рэспубліка) Міністра юстыцыі Галаванава Віктара Рыгоравіча для ўдзелу ў Першым прававым тыдні Кітайскай Народнай Рэспублікі і краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў «Умацаванне прававога абмену і развіццё рэгіянальнага эканамічнага супрацоўніцтва».
Прыняць да ведама, што фінансаванне расходаў на пражыванне 10–14 жніўня 2006 г. і харчаванне 12–13 жніўня 2006 г. В.Р.Галаванава ажыццяўляецца за кошт сродкаў прымаючага боку.