ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

16 жніўня 2006 г. № 1045

Аб пераводзе Т.П.Пабяржына на іншую пасаду і вызваленні В.М.Лебедзева і Л.З.Яхнаўца ад займаемых пасад

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. У сувязі са змяненнем штатнага раскладу Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:

перавесці Пабяржына Тадэуша Паўлавіча намеснікам начальніка ўпраўлення па справах дзяржаўных органаў – загадчыкам аддзела арганізацыйна-кадравай работы на ўмовах заключанага з ім кантракта, вызвалiўшы яго ад пасады загадчыка аддзела арганізацыйна-кадравай работы гэтага ўпраўлення;

вызваліць Лебедзева Васіля Міхайлавіча ад пасады намесніка начальнiка ўпраўлення па справах дзяржаўных органаў – загадчыка аддзела па пытаннях мясцовых органаў у сувязі з пераводам на іншую пасаду.

2. Вызваліць Яхнаўца Лявона Захаравіча ад пасады першага намесніка начальнiка ўпраўлення па справах дзяржаўных органаў Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у сувязі з пераводам на іншую пасаду.