ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

19 жніўня 2006 г. № 1060

Аб увекавечанні памяці чатыры разы Героя Савецкага Саюза Жукава Г.К.

У мэтах увекавечання памяці дзяржаўнага ваеннага дзеяча, выдатнага палкаводца, маршала Савецкага Саюза, чатыры разы Героя Савецкага Саюза Жукава Георгія Канстанцінавіча Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Пагадзіцца з прапановай Мінскага гарвыканкома і Беларускага аддзялення Міжнароднага грамадскага фонду імя палкаводца Жукава Г.К. аб устанаўленні ў 2007 годзе бюста Г.К.Жукава ў скверы па вуліцы Чыгуначнай у раёне праспекта Жукава ў г. Мінску.