ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

11 жніўня 2006 г. № 1030

Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку прысваення прафесійным калектывам мастацкай творчасці статусу «акадэмічны», перыядычнага пацвярджэння і пазбаўлення іх гэтага статусу

У адпаведнасці з артыкулам 33 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года «Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь» у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 года Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб парадку прысваення прафесiйным калектывам мастацкай творчасцi статусу «акадэмічны», перыядычнага пацвярджэння і пазбаўлення іх гэтага статусу.

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу з дня яе афіцыйнага апублікавання.

 

ПАЛАЖЭННЕ
аб парадку прысваення прафесiйным калектывам мастацкай творчасцi статусу «акадэмічны», перыядычнага пацвярджэння і пазбаўлення іх гэтага статусу