ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

25 жніўня 2006 г. № 1080

Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне мастацтваў і культуры і падпісанні гэтага Пагаднення

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прыняць прапанову Міністэрства культуры, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне мастацтваў і культуры і падпісанні гэтага Пагаднення.

Зацвердзіць у якасці асновы для правядзення перагавораў праект Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне мастацтваў і культуры (прыкладаецца)*.

______________________________

*Не рассылаецца.

 

Упаўнаважыць Міністра замежных спраў Мартынава Сяргея Мікалаевіча на правядзенне перагавораў па праекту дадзенага Пагаднення, дазволіўшы ўносіць у яго неабходныя змяненні і дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару, і ў выпадку дасягнення дамоўленасці ў межах зацверджанага праекта – на падпісанне гэтага Пагаднення.