ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

28 ліпеня 2006 г. № 75

Аб унясенні змяненняў у Інструкцыю аб парадку пераводу, аднаўлення і адлічэння навучэнцаў дзяржаўных сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў

На падставе часткі чацвёртай артыкула 14 Закона Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 1991 года «Об образовании» у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 19 сакавіка 2002 года Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Унесці ў Інструкцыю аб парадку пераводу, аднаўлення і адлічэння навучэнцаў дзяржаўных сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, зацверджаную загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25 красавіка 1994 г. № 118 (Бюллетень нормативно-правовой информации, 1998 г., № 5), наступныя змяненні:

у падпункце 1.1 пункта 1 словы «акадэмічную даведку» замяніць словамі «даведку аб навучанні»;