ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
4 верасня 2006 г. № 1134
Аб камандзіраванні В.А.Седзіна ў г. Шаўляй (Літоўская Рэспубліка)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 6 па 8 верасня 2006 г. у г. Шаўляй (Літоўская Рэспубліка) намесніка Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання – дырэктара Дэпартамента па хлебапрадуктах Седзіна Васіля Аляксеевіча для правядзення перагавораў з кіраўніцтвам Міністэрства сельскай гаспадаркі і прадстаўнікамі дзелавых колаў Літоўскай Рэспублікі па пытаннях пашырэння супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі, а таксама для ўдзелу ў 15-й Міжнароднай выстаўцы сельскай гаспадаркі, харчовай і ўпаковачнай прамысловасці «АграБалт-2006».