ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

11 верасня 2006 г. № 1168

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:

дзяржаўную ўстанову «Рэдакцыя газеты «Навіны Старадарожчыны» за значны ўклад у асвятленне пытанняў рэалізацыі дзяржаўнай сацыяльна-эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, ваенна-патрыятычнае выхаванне моладзі, прапаганду здаровага ладу жыцця і ў сувязі з 75-годдзем з дня заснавання;

Калугіна Пятра Аляксеевіча, члена Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, за шматгадовую плённую працу і значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Мінскай вобласці;

Лакомага Уладзіміра Фёдаравіча, старшыню Браслаўскага раённага выканаўчага камітэта, за шматгадовую плённую працу і значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Браслаўскага раёна;