ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
12 верасня 2006 г. № 1192
Аб камандзіраванні У.Р.Цалкі ў г. Фельдкірх (Аўстрыйская Рэспубліка)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 14 па 17 верасня 2006 г. у г. Фельдкірх (Аўстрыйская Рэспубліка) Старшыню Камітэта па праблемах вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Цалку Уладзіміра Рыгоравіча з мэтай удзелу ў міжнародным кангрэсе «20 гадоў жыцця з Чарнобылем – вопыт і ўрокі на будучыню».