ПАСТАНОВА ПРЭЗIДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛIКI НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

25 верасня 2006 г. № 365-ПСР3

Аб узнагароджанні У.М.Навіцкага Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За значны ўклад у асвятленне пытанняў фарміравання і рэалізацыі сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, плённую шматгадовую работу ў галіне журналістыкі ўзнагародзіць загадчыка аддзела каментатараў і падрыхтоўкі тэматычных праграм дырэкцыі спартыўнага вяшчання Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь Навіцкага Уладзіміра Мікалаевіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.