ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
23 верасня 2006 г. № 1253
Аб увекавечанні памяці А.І.Клімавай, А.М.Саўчанкі і В.П.Тарасава
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Прыняць прапанову Міністэрства культуры, узгодненую з Мінскім гарвыканкомам, аб устаноўцы ў 2007 годзе надмагільных помнікаў на месцы пахавання народнай артысткі СССР Клімавай Аляксандры Іванаўны, народнага артыста СССР Саўчанкі Аркадзя Маркавіча і народнага артыста СССР Тарасава Віктара Паўлавіча на Усходніх могілках у г. Мінску.
2. Прыняць да ведама, што аплата расходаў, звязаных з праектаваннем і вырабам надмагільных помнікаў А.І.Клімавай, А.М.Саўчанку і В.П.Тарасаву, ажыццяўляецца Міністэрствам культуры, з устаноўкамі – Мінскім гарвыканкомам.