ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

23 верасня 2006 г. № 1256

Аб узнагароджанні В.І.Сянько Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За значны ўклад у арганізацыю навуковых даследаванняў, падрыхтоўку навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі для народнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць узнагародзіць рэктара Установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту» Сянько Веніяміна Іванавіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.