ЗАГАД МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ І НАВУКІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
9 чэрвеня 1995 г. № 222
Аб зацвярджэнні Палажэння аб вышэйшым каледжы
У сувязі са стварэннем шматузроўневай сістэмы вышэйшай адукацыі ЗАГАДВАЮ:
1. Зацвердзіць Палажэнне аб вышэйшым каледжы.
2. Упраўленням ВНУ і педадукацыі (Даманеўскі Д.С.), сярэдняй спецыяльнай адукацыі (Кірылюк Л.Я.) у месячны тэрмін давесці палажэнне да ведама вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў.
І. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Вышэйшы каледж з’яўляецца навучальнай установай Рэспублікі Беларусь, звяном сістэмы бесперапыннай, шматузроўневай адукацыі, якая забяспечвае роўнае для ўсіх грамадзян Рэспублікі Беларусь (уключаючы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі рэспублікі) права на адукацыю, рэалізацыю патрэб асобы, грамадства і дзяржавы ў сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі ў адпаведнасці з інтарэсамі і здольнасцямі кожнага, і належыць нацыянальнай сістэме адукацыі рэспублікі.