ЗАГАД МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ І НАВУКІ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
2 красавіка 1996 г. № 123
Аб зацвярджэннi Палажэння аб парадку адкрыцця новых спецыяльнасцей i спецыялiзацый у вышэйшых навучальных установах Рэспублiкi Беларусь
Утратил силу постановлением Министерства образования Республики Беларусь от 26 июля 2011 г. № 171 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/24407 от 18.11.2011 г.) <W21124407>
У сувязi са стварэннем новай нарматыўнай базы па дзейнасцi навучальных устаноў ЗАГАДВАЮ:
1. Зацвердзiць узгодненае з Мiнiстэрствам працы i Мiнiстэрствам эканомiкi Палажэнне аб парадку адкрыцця новых спецыяльнасцей i спецыялiзацый у вышэйшых навучальных установах Рэспублiкi Беларусь.
2. Лiчыць страцiўшымi сiлу пiсьмы Мiнадукацыi № 04-6/576 ад 8 лістапада 1993 г. аб падрыхтоўцы спецыялiстаў у ВНУ i ССНУ па новых спецыяльнасцях i № 04-6/128 ад 18 красавіка 1994 г. аб парадку ўвядзення ў дзеянне пералiку спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў, спецыялiзацый i квалiфiкацый да гэтага пералiку ў частцы, якiя датычацца вышэйшых навучальных устаноў.