ПАЛАЖЭННЕ
аб кваліфікацыйным экзамене
Утратило силу постановлением Министерства образования Республики Беларусь от 22 августа 2012 г. № 102 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/26474 от 12.10.2012 г.) <W21226474>
Агульныя палажэнні
Мэтай правядзення кваліфікацыйнага экзамену з’яўляецца вызначэнне ўзроўню навукова-тэарэтычнай і метадычнай падрыхтоўкі, устанаўленне адпаведнасці прафесійных характарыстык педагагічных работнікаў патрабаванням, якія прад’яўляюцца да спецыялістаў вышэйшай катэгорыі, незалежная экспертная ацэнка іх здольнасці творча і якасна ажыццяўляць навучальна-выхаваўчы працэс.
Арганізацыя экзамену
1. Для правядзення кваліфікацыйнага экзамену загадамі па Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі, Рэспубліканскім інстытуце прафесійнай адукацыі, абласных (Мінскім гарадскім) інстытутах удасканалення настаўнікаў тэрмінам на год ствараюцца кваліфікацыйныя камісіі з ліку выкладчыкаў кафедраў, педагогаў вышэйшай катэгорыі, выкладчыкаў ВНУ, спецыялістаў гаспадаркі.