ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

28 верасня 2006 г. № 1280

Аб камандзіраванні В.Л.Філістовіча ў г. Новасібірск (Расійская Федэрацыя) і г. Астану (Рэспубліка Казахстан)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць намеснiка Міністра ўнутраных спраў – начальніка галоўнага ўпраўлення міліцыі грамадскай бяспекі і спецыяльнай міліцыі Фiлiстовiча Вiктара Леанiдавiча:

з 27 па 28 верасня 2006 г. у г. Новасібірск (Расійская Федэрацыя) для ўдзелу ў тактыка-спецыяльных вучэннях антытэрарыстычных падраздзяленняў Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай Федэрацыі;

з 28 верасня па 1 кастрычніка 2006 г. у г. Астану (Рэспубліка Казахстан) для ўдзелу ў чарговым пасяджэнні Савета міністраў унутраных спраў дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.