ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

5 чэрвеня 2002 г. № 736

Аб унясенні змяненняў у некаторыя пастановы Урада Рэспублікі Беларусь

Савет Mініcтpaў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Унесці змяненні ў наступныя пастановы Урада Рэспублікі Беларусь:

1. У пастанове Савета Mіністpaў Рэспублікі Беларусь ад 13 мая 1997 г. № 472 «Аб ажыццяўленні дзяржаўнай рэгістрацыі навукова-даследчых, вопытна-канструктарскіх і вопытна-тэхналагічных работ»:

у пункце 4 словы «Дзяржаўнаму камітэту па навуцы і тэхналогіях» замяніць словамі «Камітэту па навуцы і тэхналогіях пры Савеце Mініcтpaў Рэспублікі Беларусь»;

у пункце 5 словы «Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях» замяніць словамі «Камітэт па навуцы і тэхналогіях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь»;

у частках першай, пятай пункта 7 і частцы другой пункта 8 Парадку дзяржаўнай рэгістрацыі навукова-даследчых, вопытна-канструктарскіх і вопытна-тэхналагічных работ, зацверджанага гэтай пастановай, словы «Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях» замяніць словамі «Камітэтам па навуцы і тэхналогіях пры Савеце Mініcтpaў Рэспублікі Беларусь».