ПАСТАНОВА ПРЭЗIДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛIКI НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

5 кастрычніка 2006 г. № 380-ПСР3

Аб узнагароджанні ўстановы «Рэдакцыя раённай газеты «Калінкавіцкія навіны» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую работу па асвятленню пытанняў фарміравання і рэалізацыі сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, дзейнасці мясцовых Саветаў дэпутатаў узнагародзіць установу «Рэдакцыя раённай газеты «Калінкавіцкія навіны» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.