ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

2 кастрычніка 2006 г. № 1289

Аб узнагароджанні В.І.Юркевіч Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую добрасумленную працу ў Апараце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у забеспячэнне правядзення пасяджэнняў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і яго Прэзідыума, а таксама міжнародных сустрэч узнагародзіць вядучага спецыяліста сектара арганізацыі апрацоўкі і выкарыстання дакументаў аддзела па рабоце з дакументамі ўпраўлення справаводства Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Юркевіч Валянціну Іванаўну Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.