ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

2 кастрычніка 2006 г. № 1293

Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Літоўскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій і падпісанні дадзенага Пагаднення

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Прыняць прапанову Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі і іншымі зацiкаўленымi, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Лiтоўскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій і падпісанні дадзенага Пагаднення.

2. Зацвердзіць праект Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Лiтоўскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій (прыкладаецца)* у якасці асновы для правядзення перагавораў.