ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

2 кастрычніка 2006 г. № 1296

Аб прысваенні прафесійнаму калектыву мастацкай творчасці ўстановы культуры «Відовішчна-культурны комплекс «Гомельскі дзяржаўны цырк» звання «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь»

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За высокія дасягненні ў галіне цыркавога мастацтва, значны ўклад у развіццё нацыянальнай культуры прысвоіць прафесійнаму калектыву мастацкай творчасці ўстановы культуры «Відовішчна-культурны комплекс «Гомельскі дзяржаўны цырк» званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь».