ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

6 кастрычніка 2006 г. № 1313

Аб камандзіраванні В.В.Караля ў г. Смаленск (Расійская Федэрацыя)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ

Камандзіраваць з 10 па 13 кастрычніка 2006 г. у г. Смаленск (Расійская Федэрацыя) намесніка Міністра працы і сацыяльнай абароны Караля Валяр'яна Васільевіча для ўдзелу ў расійска-беларускай навукова-практычнай канферэнцыі «Арганізацыя страхавання ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў. Практыка выкарыстання ўдасканальвання механізма страхавання».

Прыняць да ведама, што фінансаванне расходаў на камандзіраванне В.В.Караля ажыццяўляецца за кошт прымаючага боку.