ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

9 кастрычніка 2006 г. № 1320

Аб камандзіраванні А.У.Грыгарава ў г. Баку (Азербайджанская Рэспубліка)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 11 па 13 кастрычніка 2006 г. у г. Баку (Азербайджанская Рэспубліка) Міністра спорту і турызму Грыгарава Аляксандра Уладзіміравіча для правядзення перагавораў па праекту Пагаднення паміж Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам моладзі і спорту Азербайджанскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне фізічнай культуры і спорту, падпісання Праграмы супрацоўніцтва ў галіне турызму паміж Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры і турызму Азербайджанскай Рэспублікі, а таксама для ўдзелу ў пасяджэнні Выканаўчага камітэта Еўрапейскай асацыяцыі аматарскага бокса.