ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

10 кастрычніка 2006 г. № 1326

Аб камандзіраванні У.А.Ухіна ў г. Маскву (Расійская Федэрацыя)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Лічыць камандзіраваным з 4 па 6 кастрычніка 2006 г. у г. Маскву (Расійская Федэрацыя) намесніка старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прадукцыі Ухіна Уладзіміра Аляксеевіча для ўдзелу ў сустрэчы са спецыялістамі Федэральнай службы па нагляду ў сферы аховы здароўя і сацыяльнага развіцця Расійскай Федэрацыі па вырашэнню пытанняў паставак беларускіх лекавых сродкаў на расійскі рынак.