ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

10 кастрычніка 2006 г. № 1330

Аб камандзіраванні А.В.Бароўскага ў г. Маскву (Расійская Федэрацыя)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Лічыць камандзіраваным з 9 па 11 кастрычніка 2006 г. у г. Маскву (Расійская Федэрацыя) старшыню Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі Бароўскага Аляксандра Васільевіча для ўдзелу ў перагаворах з уладальнікам закрытага акцыянернага таварыства «ФосАгра АГ» (г. Масква) Гурыным А.Р. па пытаннях пастаўкі ў 2007 годзе апатытавага канцэнтрату адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельскі хімічны завод» для вытворчасці фосфарных удабрэнняў.