ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

12 кастрычніка 2006 г. № 1335

Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Арабскай Рэспублікі Егіпет аб супрацоўніцтве ў барацьбе са злачыннасцю і падпісанні названага Пагаднення

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прыняць прапанову Міністэрства ўнутраных спраў, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі і іншымі зацікаўленымі, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Арабскай Рэспублікі Егіпет аб супрацоўніцтве ў барацьбе са злачыннасцю (прыкладаецца)* і падпісанні названага Пагаднення.

______________________________

*Не рассылаецца.

Адобрыць у якасці асновы для правядзення перагавораў праект дадзенага Пагаднення.

Упаўнаважыць Міністра ўнутраных спраў Навумава Уладзіміра Уладзіміравіча на правядзенне перагавораў па праекту гэтага Пагаднення, дазволіўшы ўносіць у яго змяненні і дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару, а пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта – на падпісанне названага Пагаднення.