ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

16 кастрычніка 2006 г. № 1358

Аб камандзіраванні А.А.Паўлоўскага ў г. Маскву (Расійская Федэрацыя) і ў г. Бішкек (Кыргызская Рэспубліка)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць Старшыню Дзяржаўнага камітэта пагранічных войскаў Паўлоўскага Аляксандра Аляксеевіча:

з 17 па 18 кастрычніка 2006 г. у г. Маскву (Расійская Федэрацыя) для ўдзелу ў пасяджэнні калегіі Пагранічнага камітэта Саюзнай дзяржавы;

з 18 па 21 кастрычніка 2006 г. у г. Бішкек (Кыргызская Рэспубліка) для ўдзелу ў пасяджэнні Савета камандуючых Пагранічнымі войскамі дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.