ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

23 кастрычніка 2006 г. № 1403

Аб камандзіраванні П.І.Мандрукевіча ў г. Маскву (Расійская Федэрацыя)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Лічыць камандзіраваным з 17 па 20 ліпеня 2006 г. у г. Маскву (Расійская Федэрацыя) намесніка старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прадукцыі Мандрукевіча Пятра Іванавіча для абмеркавання з кіраўніцтвам Міністэрства аховы здароўя і сацыяльнага развіцця Расійскай Федэрацыі і закрытага акцыянернага таварыства «Холдзінгавая кампанія «Трэкпар Тэхноладжы» пытанняў стварэння роўных умоў узаемнага гандлю беларускімі і расійскімі лекавымі сродкамі і развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы іх вытворчасці.