ПАСТАНОВА САВЕТА РЭСПУБЛIКI НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

20 кастрычніка 2006 г. № 327-СР3/V

Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення між Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Украіны аб вольным гандлі»

Разгледзеўшы прыняты Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь 5 кастрычніка 2006 года праект Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення між Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Украіны аб вольным гандлі», у адпаведнасцi з часткай другой артыкула 100 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь Савет Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Адобрыць праект Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення між Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Украіны аб вольным гандлі».

2. Накiраваць прыняты Палатай прадстаўнiкоў i адобраны Саветам Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення між Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Украіны аб вольным гандлі» на подпiс Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь.